Monthly Archives: December 2020

На абласных краязнаўчых чытаннях “Невядомае вядомае: гісторыя ў асобах” вучаніца СШ №2 атрымала дыплом ІІ ступені

Напрыканцы лістапада ў онлайн-рэжыме прайшоў 2-й этап абласных краязнаўчых чытанняў 2020года  “Невядомае вядомае: гісторыя ў асобах”. Абласныя краязнаўчыя чытанні “Невядомыя вядомыя або гісторыя ў асобах”, праводзяцца з мэтай стымулявання развіцця сістэмы арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў Віцебскай вобласці.
Ва II этапе абласных краязнаўчых чытанняў «Невядомае вядомае: гісторыя ў асобах» прыняла ўдзел вучаніца СШ №2 г.Гарадка Ліпчанская Аляксандра, кіраўнік настаўнік гісторыі Кутузава Л.І ў намінацыі “Этнакультурнае краязнаўства”
Аляксандра прадставіла даследчую працу «Гісторыя млына Вента». Праца адзначана дыпломам II ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама. Віншуем з перамогай.
Л. Антонаў