
Monthly Archives: November 2020


( Руская ) В ТОК «Лосвидо» во всеоружии встречают зиму: открыт SPA-комплекс, имеется современный конференц-зал и будет новогодняя праздничная программа с банкетом

Выстава скульптурнай керамікі «Лясныя гісторыі» майстра Івана Каратаева адкрылася ў Доме рамёстваў і фальклору
Сёння кераміка з’яўляецца найстаражытнейшым відам мастацтва, але нягледзячы на гэта яе вырабы мы сустракаем і ў паўсядзённым жыцці. Маладыя майстры таксама асвойваюць дадзеную тэхніку і займаюцца стварэннем розных вырабаў з гліны, што дапамагае раскрыць іх творчы патэнцыял.17 лістапада ў філіяле «Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору» ЦТКіНТ адбылося адкрыццё выставы скульптурнай керамікі «Лясныя гісторыі» майстра Івана Каратаева — удзельніка заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў «Вытокі».
Іван Каратаеў вучыўся ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным каледжы па спецыяльнасці «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» і атрымаў кваліфікацыю мастак-настаўнік. Падчас вучобы яго зацікавіла кераміка. У 2013 г., калі ён прыйшоў працаваць у Дом рамёстваў і фальклору, вялікую ўвагу надаваў даследаванню і вывучэнню традыцый народных рамёстваў нашага краю.
Іван — рознабаковая творчая асоба. Ён з’яўляецца музыкантам, мастаком, майстрам набойкі па тканіне, роспісу па шкле, і таксама кіруе гуртком «Інсітнае мастацтва». Асабліва малады чалавек любіць працаваць з глінай.
За яго плячыма — удзел у шматлікіх выставах народнага мастацтва і конкурсах абласнога і раённага ўзроўняў. Так, у 2016 г. Іван дапамагаў у стварэнні калекцыі касцюмаў да конкурсу «Сцяжкі майстэрства». У 2017 г. ён атрымаў дыплом удзельніка свята-конкурсу майстроў разьбы па дрэве «Дрэва жыцця‑2017». У VІ раённым свяце-конкурсе «Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса…» хлопец заняў 2-е месца. А ў мінулым годзе стаў лаўрэатам ІІ ступені абласной выставы традыцыйных галаўных убораў Віцебскага Падняпроўя, Падзвіння і Паазер’я ў намінацыі «За лепшую рэпліку дзявочага галаўнога ўбора».
На выставе прадстаўлена дзевяць скульптур лясных жывёл, якія выраблены з гліны. Гэта ўжо не першая калекцыя маладога майстра, некалькі гадоў таму ўжо была створана калекцыя драўляных скульптур.
— Вырабы з гліны ствараліся на працягу года, — кажа Іван Каратаеў. — Тут прадстаўлены вобразы ваўка, лісы, вавёркі, дзіка, мядзведзя, зубра. Таксама я стварыў ільва — сімвала нашага горада. Ёсць і паўторныя скульптуры, але ўсё роўна яны адрозніваюцца адна ад адной. Зараз я працую над стварэннем скульптур савы, янота і аляня.
Па словах майстра, гэта даволі доўгая і карпатлівая праца, якая займае шмат часу. Спачатку распрацоўваецца эскіз і робіцца злепак, а потым сушка, абпал у печы і размалёўка.
Творчыя работы Івана Каратаева адрозніваюцца яркай індывідуальнасцю, яны маюць свой непаўторны стыль, што, безумоўна, з’яўляецца сведчаннем вялізнага патэнцыялу маладого творцы. Выстава «Лясныя гісторыі» працягнецца да канца лістапада.
Майя САЛДАЦЕНКА.

( Руская ) Белорусский Стоунхендж. История в камне

( Руская ) Байк-тур проект «Я хочу это увидеть» на БТ-3 показал фильм про Городокский район

( Руская ) Туристы из Новополоцка посетили краеведческий музей, Воробьевы горы и ТОК «Лосвидо»

( Руская ) Ботанический сад Витебска: иллюзия кругосветного путешествия.

У Гарадку выпаў першы снег. Гэты снег ужо сыйшоў, але памяць засталася. Фотасесія
Прапануем чытачам нашага рэсурса фотасесію пра першы снег гэтага лістапада, які выпаў 17 лістапада. |
![]() |
Але пазаўчора я ўзяў фотаапарат і прайшоў па свайму маршруту, робячы фотаздымкі. Вось што пабачыў… ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Л. Антонаў, фота аўтара. |

( Руская ) Как мы отпраздновали Кузьминки в музее «Дудутки»
