Экскурсійная праграма па маршруце: Гарадок-Полацк-Гарадок

8.00 Выезд з г. Гарадка.

9.40 Сустрэча з гідам-экскурсаводам. Ад’езд у г. Полацак. Па прыездзе Вас чакае аглядная аўтобусна-пешаходная экскурсія па горадзе, падчас якой вы ўбачыце: Сафійскі сабор – пярлінку старажытнарускага дойлідства (11-18вв). Богаяўленскі сабор – помнік архітэктуры 18 стагоддзя., домік Пятра I, старажытнае гарадзішча, чырвоны мост, помнік першадрукару Ф.Скарыны, помнік літары “Ў”, Барысаў камень з надпісамі XII ст., помнік Сімяону Полацкаму, будынак езуіцкага калегіума і інш.

12.00 Наведванне Сафійскага сабора. Па жаданні магчыма наведванне канцэрта арганнай музыкі (30мин або 60 мін).

13.00 Абед.

14.00 Пад час наведвання Полацкага калегіума ў Вас будзе магчымасць прагуляцца па тэрыторыі комплексу, пагутарыць са «старцам», які зможа адказаць на пытанні, якія даўно Вас цікавяць. Вы зможаце пабываць ва ўнутраным дворыку і ўбачыць унікальны гадзіннік з акадэмічным шэсцем, арт-галерэю і вядома ж старадаўні калодзеж, які беражліва ахоўвае патайныя хады старадаўняга Полацка.

15.00 Экскурсія ў экалагічным музеі. Непрыметны па назве музей, здзівіць Вас ужо з самага аўтобуса. 32-мятровая былая воданапорная вежа дазволіла рэалізаваць праект, у аснове якога ляжаць чатыры экспазіцыйныя ўзроўні музея, якія «нанізаны» на лесвіцу, якая сімвалізуе Дрэва жыцця. У музеі можна паназіраць за жыццём насельнікаў акварыўмаў: трапічных рыб і чарапах; а таксама даведацца пра багацце жывёльнага свету нашай краіны.

16.00 Экскурсія ў Музей беларускага кнігадрукавання. Музей размяшчаецца ў памяшканні былой Брацкай школы Полацкага Богаяўленскага манастыра, помніка архітэктуры XVIII ст. Музей прысвечаны кнізе ва ўсіх яе аспектах, пачынаючы ад першых рукапісных скруткаў да сучаснай кнігі, знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй стварэння пісьменнасці, пісьмовых прылад, кніжнай ілюстрацыі, паліграфіі. Ён з’яўляецца адзіным у Беларусі музеем такога тыпу.

17.00 Наведванне Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, створанага Еўфрасінняй Полацкай у 12 ст. Праваслаўны свет і іншыя канфесіі шануюць яе імя, як духоўны сімвал і асветніцу Полацкай зямлі. На тэрыторыі манастыра захаваўся ўнікальны помнік архітэктуры ўсходніх славян – Спаса-Праабражэнскі сабор 12 ст. У храме захавалася фрэскавы жывапіс 12 ст.

18.00 Адпраўленне дадому.

20.00 Вяртанне ў г. Гарадок.
Кошт тура на чалавека пры групе 40 + 4 складае: 20 бел. руб.

У кошт тура ўключана:
• інфармацыйна-кансультатыўная паслуга па браніраванню тура,
• транспартныя паслугі на камфартабельным турыстычным аўтобусе;
• суправаджэнне па маршруце;
• браніраванне ўваходных білетаў;

Дадаткова аплачваецца: уваходныя квіткі ў музеі па праграме, экскурсійнае абслугоўванне па музеях

Неабходныя дакументы: для дзіцячых груп – спіс, завераны дырэктарам школы, райана і загад па школе, завераны дырэктарам школы; для дарослых груп – спіс.

Аддзел адукацыі спорту і турызму Гарадоцкага райвыканкама, Фізкультурна-спартыўны клуб «Прамень»

г. Гарадок, вул Савецкая, 14, тэл. +375 21 39 5-62-19, 5-06-70, https://vk.com/tour.gorodok